У мэтах вывучэння якасці работы службы “адно акно”, выяўлення ўзнікаючых праблемных пытанняў у яе дзейнасці, Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці 13 чэрвеня правядзе “гарачую тэлефонную лінію”.
У пазначаны дзень з 9 да 13 і з 14 да 18 гадзін па нумары тэлефона 8-0232-23-83-68 можна паведаміць, у тым ліку і ананімна, пра парушэнні і недахопы ў рабоце службы, унесці прапановы па ўдасканаленні яе работы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о