Школьнікі і педагогі прынялі ўдзел у мітынгу, усклалі кветкі да помніка ахвярам Вялікай Айчыннай, жыўцом спаленым у калгаснай адрыне, ушанавалі памяць загінулых землякоў хвілінай маўчання.
Дырэктар установы адукацыі Валянціна Марозька нагадала навучэнцам страшныя старонкі гісторыі малой Радзімы:
— 7 сакавіка 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі пад кіраўніцтвам гебітскамісарыята Петрыкаўскага раёна Рэтке акружылі вёску Людзвіноў, пачалі народ зганяць у хлеў, які пасля падпалілі.
У хляве згарэла 125 чалавек, сярод якіх былі жанчыны і старыя.
Оставить комментарий