Спачатку пабывалі ў г. Жодзіна ў мясцовым музеі, дзе даведаліся пра гісторыю машын-гігантаў. Пазнаёміліся з гісторыяй завода, таксама наведалі цэх па вытворчасці самазвалаў.


І, вядома ж, пабывалі на назіральнай пляцоўцы самага велізарнага з гігантаў, яго грузападымальнасць 450 тон.
Потым наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.


Дзейнасць музея скіравана на захаванне, вывучэнне і прапаганду дакументальных і матэрыяльных пасведчанняў пра подзвіг і ахвяры беларускага народа ў гады вайны ў імя захавання міру на зямлі.


Падарожжа атрымалася вельмі запамінальным, увесь калектыў быў у захапленні і зрабілі вельмі шмат эфектных кадраў.

Працаўнікі ўстановы адукацыі выказваюць велізарную падзяку старшыні Петрыкаўскай раённай арганізацыі беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі Басюк Тамары Мікалаеўне за арганізацыю падарожжа.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о