Каб адпачынак быў у радасць

0
76

Гарадскі парк даўно ўжо стаў аб’ектам гонару і захаплення для жыхароў і гасцей Петрыкаўшчыны.
Многае прыцягвае ў месцы адпачынку: акуратныя, выкладзеныя пліткай дарожкі, прыгожае азеляненне, магчымасць адпачыць у прыгожых альтанках ці на вытанчаных лавачках. Менавіта апошнія на днях і прыцягнулі ўвагу карэспандэнта “Петрыкаўскіх навін”. Адна з лавак, размешчаная недалёка ад Петрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, мае добра бачныя пашкоджанні – на сядзенні і спінцы адкалоліся кавалкі матэрыялу (на фота). У выніку на дрэве ўтварыліся вострыя выступы, якія здольныя пашкодзіць адзенне адпачываючым і нават траўміраваць чалавека.
Работы па выпраўленні сітуацыі не патрабуюць фінансавых укладанняў і асаблівых намаганняў. Спецыяліст па рабоце з дрэвам за кароткі час зможа зашліфаваць інструментам пашкоджанныя ўчасткі і даць магчымасць землякам бавіць час у парку бяспечна і камфортна. Просім кіраўніцтва ДП “ Петрыкаўскі райжылкамгас” звярнуць увагу на добраўпарадкаванне любімага месца адпачынку землякоў.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о