Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Кітаю за падтрымку ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і аб’яднанні краін БРІКС і пазначыў, што ў Беларусі хацелі б дасягнуць узроўню супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая па аналогіі з тым, як гэта адбываецца ў міжрэгіянальным узаемадзеянні з Расіяй. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, які завяршае сваю дыпламатычную місію.
“Дзякую вам за тую каласальную падтрымку, якую вы аказалі нам пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. За тую падтрымку, якую вы аказваеце нам па супрацоўніцтве з краінамі БРІКС. У найбліжэйшы час у Казані адбудзецца сур’ёзная нарада краін БРІКС і партнёраў, на якой мы таксама будзем прысутнічаць”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, Беларусь у пачатку ліпеня на саміце ў Астане стала паўнапраўным членам ШАС. Краіна таксама зацікаўлена ў тым, каб актыўна ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на прасторы БРІКС, пра што Аляксандр Лукашэнка заявіў 29 ліпеня на нарадзе па міжнародных пытаннях.
БРІКС аб’ядноўвае наймагутныя дзяржавы планеты, ахоплівае больш за 40% насельніцтва Зямлі. “Мы зацікаўлены ўключыцца ў інтэграцыйныя працэсы на гэтай прасторы, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – БРІКС – яшчэ адна апора, з дапамогай якой мы зможам захоўваць раўнавагу і эканамічную ўстойлівасць”.
Галіна КАЗАК, фота БелТА.
Оставить комментарий