Зноў увага журналістаў “Петрыкаўскіх навін” звернута да пытанняў добраўпарадкавання горада. Дакладней сказаць – на яго недахопы.
За апошнія гады раённы цэнтр змяніўся ў лепшы бок, набыў сучасны выгляд. Маштабнае пераўтварэнне гарадскога парку, цэнтральнай плошчы, абноўленыя зялёныя насаджэнні даюць падставу жыхарам і гасцям Петрыкава адчуваць асалоду і камфорт. Але праведзенае буйнае і глыбокае добраўпарадкаванне не дае нам права ў далейшым супакойвацца ў дадзеных пытаннях.
Не адзін мінака за апошнія два тыдні спыніў свой погляд на расліннасць, якая прабіваецца праз тратуарную плітку ў цэнтры горада каля крамы “Крышталь” (на фота). Напэўна, думкі ва ўсіх аднолькавыя: пакладзеная плітка павінна забяспечыць прыгажосць і функцыянальнасць вуліцы. Аднак убачанае гаворыць пра адваротнае. Трэба дабавіць, што выдаленне пустазелля паміж пліткамі – пытанне не толькі экстатычнага знешняга выгляду тэрыторыі, але і нашай бяспекі, і што немалаважна – эканамічнай складаючай дзяржаўнага бюджэту. Захаванне простых правілаў па яе эксплуатацыі дазволіць гораду выкарыстоўваць дарожнае пакрыццё доўгія гады.
Паставіцца да дадзеных фактаў работнікам мясцовага камунгасу варта сур’ёзна, прыняўшы ўсе неабходныя меры для абароны дарожак ад разбурэння.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий