Хобі прывядзе ў турму

0
284

Праваахоўнымі органамі шырока праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні незаконнага абароту зброі. Аднак нават значныя тэрміны пакарання не пужаюць калекцыянераў зброі і боепрыпасаў. У чарговы раз супрацоўнікамі Петрыкаўскага РАУС затрымана асоба, якая незаконна захоўвала на сваёй дачы дымны порах прамысловага вырабу, які адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў і прыдатны для правядзення выбуху. Пры допыце падазраваны паведаміў, што ведаў пра адказнасць, але працягваў захоўваць на “авось”, аднак не пашанцавала і да яго ў дзверы пастукалі супрацоўнікі міліцыі.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
 начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о