У сучасным горадзе інфармацыйныя тумбы, здавалася б, павінны быць неад’емнай часткай гарадскога ландшафту, зручным сродкам для распаўсюджвання важнай інфармацыі.
Аднак, нярэдка можна сустрэць прыстасаванні, якія знаходзяцца ў неналежным стане, што выклікае пытанні пра іх прызначэнне і адказнасць адпаведных службаў за іх знешні выгляд. Нядаўна я ўбачыла менавіта такую інфармацыйную тумбу па вуліцы Валадарскага.
Першае, што кінулася ў вочы – гэта яе агульны выгляд. Фарба, якая калісьці, магчыма, надавала ёй прывабны выгляд, месцамі лушчыцца і адслойваецца. Непрыемнае ўражанне пакідаюць абрыўкі паперы, якія заляпілі стэнд. Гэта не проста неэстэтычна, але і сведчыць пра адсутнасць належнага догляду і кантролю.
Сітуацыя патрабуе неадкладных дзеянняў.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.





Оставить комментарий