Голас новага пакалення

0
216

Навучэнцы 9 “А” класа гімназіі горада Петрыкава занялі II месца на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу “Наша песня” ГА БРСМ. Гэта і стала нагодай для сустрэчы з таленавітымі і крэатыўнымі рабятамі.

Творчы конкурс “Наша песня” традыцыйна аб’ядноўвае таленавітую моладзь па ўсёй рэспубліцы, і трапіць у лік прызёраў – вялікае дасягненне. Галоўная мэта конкурсу – выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, якая зай-маецца музыкай, фарміраванне маральных каштоўнасцяў падрастаючага пакалення.

– Рабяты прадставілі на суд журы аўтарскую песню. У кампазіцыі яны адлюстравалі каштоўнасці маладога пакалення: сяброўства, патрыятызм і імкненне да стварэння. Журы высока ацаніла не толькі музычнае выкананне, але і глыбокі сэнс тэксту, а таксама арыгінальнасць аранжыроўкі. Кожны ўнёс свой уклад у перамогу. Тут і стварэнне тэксту, здымкі кліпа і, вядома ж напісанне музыкі. Хачу адзначыць, што ўсе ўдзельнікі конкурсу з’яўляюцца членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Марыя Гуляева, Алена Пашкевіч, Агнія Хільман, Глеб Шабалтас, Марына Андрасюк, Дзмітрый Церашкоў, Аляксандра Булачова, Васіліса Слабадзянюк, Яўгенія Зубар, Таццяна Кавальчук, Аліса Харчэнка, Глеб Тычына – праявілі ініцыятыву, творчасць і сапраўдную камандную падтрымку. Я ганаруся сваімі вучнямі,– пазначыла ў час гутаркі Крысціна Генадзьеўна Рубіна, класны кіраўнік 9 «А» класа.

– Мы ўпершыню ўдзельнічалі ў такім конкурсе, дзе была задзейнічана большая колькасць вучняў класа. Нас гэта вельмі згуртавала і натхніла, у нас было шмат ідэй, якія мы змаглі ўвасобіць разам. Назву песні «Беларусь мая, БРСМ!» прыдумалі пасля стварэння тэксту. Крэатыўнічалі ўсім класам. Вядома, спачатку былі цяжкасці з выбарам салістаў, напісаннем тэксту, але мы справіліся. Эмоцыі ад канчатковага выніку цяжка перадаць. Нашу песню мы абавязкова праспяваем на выпускным. Таксама будзем удзельнічаць у наступным годзе. У нас ужо ёсць новыя задумкі і ідэі, – падзялілася ўдзельніца творчага конкурсу Агнія Хільман.
– Мы доўга рыхтаваліся, рэпетыравалі і вельмі рады, што нашу працу ацанілі, – падзялілася ўражаннямі Таццяна Кавальчук, адна з аўтараў песні. – Гэты конкурс паказаў, што разам мы можам ствараць нешта па-сапраўднаму значнае і крэатыўнае!
Адзначым, што навучэнцы 9 “А” класа зарэкамендавалі сябе актыўнымі ўдзельнікамі валанцёрскага руху БРСМ. Іх аб’ядноўвае жаданне дапамагаць, развівацца і мяняць жыццё вакол сябе да лепшага.
Прапануем вам для прагляду кліп навучэнцаў 9 “А” класа Гімназіі горада Петрыкава ў сацыяльных сетках «Петрыкаўскіх навін” з хэштэгам #НАША_ПЕСНЯ.
Жадаем рабятам поспеху і новых творчых перамог!

Марыя ТАМКО, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о