Адзвінела звонкае лета, і зноў прыйшла да нас залатая восень, а з ёй — і час сустрэчы са школай. Сёння ва ўстановах раёна прайшлі лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года. Святочнае мерапрыемства ў Мышанскай сярэдняй школе наведаў старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч. Прадстаўнік улады адрасаваў пажаданні прысутным: першакласнікам — задавальнення ад вучэбнага працэсу, які яны толькі распачынаюць, вучням выпускных класаў — вызначыцца з выбарам прафесіі, што немалаважна ў дарослым жыцці, асатнім — быць стараннымі вучнямі, каб аказацца дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, педагогам – натхнення і прафесійных поспехаў, бацькам – радасці і гонару за сваіх дзяцей.
Сяргей Аляксандравіч прыехаў не з пустымі рукамі: ад раённага Савета дэпутатаў быў уручаны школьны партфель з усім неабходным для заняткаў першакласніку.
Дарэчы, добрую справу падтрымалі старшыня Мышанскага сельвыканкама, прадстаўнік ДТСААФ, калектыў школы, уручыўшы партфелі першаклашкам.
Няхай спраўдзяцца ўсе сказаныя сёння вучням, бацькам і настаўнікам пажаданні, збудуцца спадзяванні, цікавым і насычаным на добрыя падзеі і адкрыцці будзе гэты навучальны год.
Са святам! З Днём ведаў!
Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні! Год пачынаецца ў верасні!

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о