Гатовы да працы і абароны

0
183

У Палацы лёгкай атлетыцы ў Гомелі прайшла здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь “Гатовы да працы і абароны” сярод работнікаў абласнога, гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікоў Саветаў дэпутатаў. 

Гатовы да працы і абароныУ спаборніцтвах прыняла ўдзел каманда Петрыкаўскага райвыканкама.

Нарматывы выканалі каля 140 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця Гомельшчыны. Праграма падугледжвала чаўночны бег, нахілы наперад, бег на 1,5 кіламетры, скачкі ў даўжыню і іншыя практыкаванні ў залежнасці ад узроставай катэгорыі.

Петрыкаўскія спартсмены і на гэты раз змаглі даказаць, што ўсе прафесіі спорту пакорныя: каманда нашых кіраўнікоў заняла 8 месца сярод 21 каманды.

Агучым імёны нашых герояў: галоўны спецыяліст Петрыкаўскага райвыканкама Дар’я Малевіч узяла золата, старшыня Чалюшчавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Павел Мазай і міліцыянер аддзялення патрульна-паставой службы міліцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Дзяніс Шчучэнка ўзялі срэбра, начальнік аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Андрэй Завадскі – бронзу. Віншуем каманду Петрыкаўскага раёна з выдатнай здачай нарматываў!

Як адзначыла загадчык сектару спорту і турызму райвыканкама Алена Грэнко, гэты праект прапагандуе здаровы лад жыцця і праверку фізічных магчымасцяў, але самае галоўнае, што яшчэ дадалі ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства – у час спаборніцтваў панавальная сяброўская атмасфера!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о