Гэта спартыўнае мерапрыемства праводзіцца штогод, пачынаючы з 1996 года. За гэты час былі розныя вынікі, розная колькасць каманд і вядома, розныя пераможцы. На жаль, у апошні час скарацілася колькасць каманд і гэта несумненна турбуе. Бо самы папулярны народны від спорту як футбол, не заслугоўвае такой долі, у тым ліку і ў нашым раёне.

Дзякуючы сынам Васілія Адамавіча Аляксандру і Вячаславу, іх невычэрпнаму аптымізму, пры падтрымцы сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама праводзіцца гэты футбольны турнір.
Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у спартыўным мерапрыемстве.
Пачатак турніру ў 11 гадзін. Падача заявак па форме з візай урача і пячаткай камандзіруючай арганізацыі будзе ажыццяўляцца да 10:45.
Паважаныя аматары футбола, да сустрэчы ў Чалюшчавічах!

Аляксей Каюкала.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о