На мінулым тыдні ў раённым Доме культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, гасцямі якога сталі работнікі педагагічнай галіны Петрыкаўскага раёна.
Цырымонію віншавання адкрыла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, якая цёпла і шчыра павіншавала работнікаў сістэмы адукацыі раёна з прафесійным святам:
– Паважаныя педагогі, ветэраны педагагічнай працы, ад усёй душы віншую вас з Днём настаўніка. На плечы педагога сёння ўскладаецца адказная місія. Ваша задача не толькі даць вучням глыбокія веды, але і выхаваць іх сапраўднымі патрыётамі, навучыць жыць інтарэсамі нашай краіны, прывіваць любоў да Радзімы. У сэрцы кожнага з нас не цьмянее памяць пра любімага настаўніка, які стаў правадніком у дарослае жыццё, дапамог паверыць у сябе, абраць правільную жыццёвую дарогу. Шчыра дзякую за самаадданую працу, цяпло і клопат, які вы шчодра дорыце сваім вучням.
Эстафету віншаванняў з Днём настаўніка працягнула начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец:
– Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка. Гэта свята аб’ядноўвае прадстаўнікоў самай высакароднай, адказнай, важнай прафесіі на зямлі, дзе ключавым з’яўляецца пакліканне. Колькі б часу не мінула, мы заўсёды будзем успамінаць настаўніка, яго добрыя вочы, мудрыя словы. Хацелася б выказаць словы падзякі нашым ветэранам педагагічнай працы за іх неацэнны ўклад у сістэму адукацыі, за іх вопыт і мудрасць!
Традыцыйна ўшаноўвалі лепшых педагогаў у сферы адукацыі раёна, якія сваёй плённай педагагічнай і грамадскай дзейнасцю заслужылі прызнанне калег і навучэнцаў. Так, Ганаровымі граматамі Петрыкаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны Тамара Доўгая, Алена Каліцька, Святлана Кулеш, Іна Макарэцкая, Тамара Куцько. Граматамі раённага Савета дэпутаў – Таццяна Ляскоўская, Алеся Некрашэвіч, Крысціна Рубіна, Алена Трухановіч. Узнагароды настаўнікам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька. Таксама на сцэну падымалася са словамі віншавання ўпраўляючы справамі райвыканкама, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алена Пастухова, якая ўручыла каштоўныя падарункі настаўнікам гарадской гімназіі, пераможцам абласнога інтэлектуальнага турніру «Адзінства! Ісціна! Будучыня!»
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны Рыгор Козел, Уладзімір Казубоўскі, Жанна Парфіевіч, Ірына Рамашэўская.
Ганаровай граматай аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Сяргей Арыновіч, Надзея Бандарчук, Ганна Герасіменка, Ганна Каліцька, Алена Кандрашонак, Алена Мутаўчыева, Ангеліна Панасюк, Кацярына Петрачэнка, Вераніка Пех, Таццяна Радчанка, Алена Рудзько, Марыя Цярэня, Таццяна Філатава, Анастасія Фралова, Вікторыя Хамец, Аляксандр Чычыкайла.
Урачыстае мерапрыемства наведалі лідары грамадскіх арганізацый раёна: старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святлана Блінец і старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Галіна Казак. Шэрагу пярвічак устаноў адукацыі былі ўручаны сертыфікаты за значны ўклад у дзейнасць грамадскіх арганізацый.
На святочным мерапрыемстве са словамі віншавання выступіла старшыня раённага камітэта Прафсаюза Тамара Басюк. Звяртаючыся з віншаваннем да педагогаў, Тамара Мікалаеўна адзначыла такія прафесійныя якасці як стойкасць, мэтанакіраванасць кожнага настаўніка, які сядзіць у зале, пажадала высокіх вынікаў у рабоце, міру і дабра. Так, Ганаровай граматай Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза за садзейнічанне Прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці ўзнагароджаны: Ніна Дашкевіч, Наталля Камнацкая, Таццяна Шурпач. Падзякай Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза ўзнагароджаны: Святлана Пілецкая, Галіна Сядлецкая. Падзякай Петрыкаўскага раённага камітэта Прафсаюза ўзнагароджана Ірына Невяроўская-Бічан. Дыпломамі Прафсаюза ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскіх, абласных і раённых творчых конкурсаў па выніках 2025 года: Юлія Нікіцюк, творчы калектыў педагогаў “Пяшчота”, танцавальны калектыў “Натхненне”, ДУА “Ляскавіцкая сярэдняя школа”, Таісія Рудаўская, Кацярына Бельская.
Кранальным момантам у час ўрачыстасці стала ўручэнне ўзнагароды «За адданасць прафесіі-2025» загадчыку Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Марыне Кульбе. Таксама ў час мерапрыемства на сцену запрашалася пераможца раённага форуму маладых педагогаў «Старт у прафесію-2025» Людміла Гулько. Душэўным момантам мерапрыемства стала ўшанаванне самых дасведчаных, мудрых і заслужаных ветэранаў педагагічнай працы, якія выхавалі не адно пакаленне цудоўных людзей нашай краіны і падарылі кожнаму з іх часцінку сваёй душы і свайго сэрца!
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі музычныя падарункі ад навучэнцаў і педагогаў раёна. У завяршэнні святочнага мерапрыемства, у знак глыбокай павагі і ўдзячнасці, на сцэну быў вынесены букет кветак для артыстаў ад педагогаў Петрыкаўскага раёна.
Марыя Тамко, фота аўтара.

У час урачыстасці, прымеркаванай да Дня настаўніка, Ганаровымі граматамі Петрыкаўскага райвыканкама былі ўзнагароджаны Тамара Доўгая, Алена Каліцька, Святлана Кулеш, Іна Макарэцкая, Тамара Куцько. Граматамі раённага Савета дэпутаў – Таццяна Ляскоўская, Алеся Некрашэвіч, Крысціна Рубіна, Алена Трухановіч. Узнагароды настаўнікам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.
Таксама на сцэну падымалася са словамі віншавання ўпраўляючы справамі райвыканкама, намеснік старшыні раённай партыі «Белая Русь» Алена Пастухова, якая ўручыла каштоўныя падарункі ад раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» настаўнікам гарадской гімназіі, пераможцам абласнога інтэлектуальнага турніру «Адзінства! Ісціна! Будучыня!»

Урачыстае мерапрыемства наведалі лідары грамадскіх арганізацый раёна: старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святлана Блінец і старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын» Галіна Казак. Шэрагу пярвічак устаноў адукацыі былі ўручаны сертыфікаты за значны ўклад у дзейнасць грамадскіх арганізацый.


Педагагічная праца патрабуе поўнай самааддачы, прафесійнага майстэрства, творчага падыходу, эрудыцыі, невычэрпнай энергіі, любові да дзяцей і сваёй справы. Пра гэта гаварыла з высокай трыбуны начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны Грыгорый Козел, Уладзімір Казубоўскі, Жана Парфіевіч, Ірына Рамашэўская.
Таксама педагогі ўстаноў адукацыі Петрыкаўшчыны былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.
Слова искренней благодарности за труд педагогам переплелись с замечательными концертными номерами. Праздник души и сердца дорогим учителям дарили в том числе и их талантливые ученики.

Нашы настаўнікі – захавальнікі традыцый педагогікі, скарбніца мудрасці і сапраўдныя творцы, бо ствараючы паасобку свет кожнага дзіцяці, яны разам ствараюць будучыню цэлай краіны! На святочным мерапрыемстве са словамі віншавання выступіла старшыня раённага камітэта Прафсаюза Тамара Басюк.
Ганаровай граматай Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза за садзейнічанне Прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці ўзнагароджаны: Ніна Дашкевіч, Наталля Камнацкая, Таццяна Шурпач; Падзякай Гомельскага абласнога камітэта Прафсаюза ўзнагароджаны: Святлана Пілецкая, Галіна Седлецкая. Падзякай Петрыкаўскага раённага камітэта Прафсаюза ўзнагароджана Ірына Невяроўская-Бічан. Дыпломамі Прафсаюза ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскіх, абласных і раённых творчых конкурсаў па выніках 2025 года: Юлія Нікіцюк, Творчы калектыў педагогаў “Пяшчота”, Танцавальны калектыў “Натхненне”, ДУА “Ляскавіцкая сярэдняя школа”, Таісія Рудаўская, Кацярына Бельская.

Кранальным момантам у час ўрачыстасці стала ўручэнне ўзнагароды «За адданасць прафесіі- 2025» загадчыку Петрыкаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Марыне Кульбе.
Мудры кіраўнік і паважаны ў раёне чалавек была адзначана авацыямі калег . Таксама ў час мерапрыемства на сцену запрашалася пераможца раённага форуму маладых педагогаў «Старт у прафесію-2025» Людміла Гулько і метадыст РВМК Алена Нікешына.








Оставить комментарий