Сёння вялікае праваслаўнае свята — Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
З гэтай нагоды на могілках у райцэнтры адбылося адкрыццё капліцы-помніка на месцы былога храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Асвятленне капліцы здзейсніў протаіерэй храма свяціцеля Мікалая Цудатворца Васіль Немеш.
На значнай падзеі прысутнічалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і вернікі. Больш падрабязна чытайце ў наступным выпуску раённай газеты.
Оставить комментарий