Гэта вялікая шасціколавая машына спалучае ў сабе перадавыя тэхнічныя рашэнні і высокую манеўранасць, што робіць яе эфектыўным інструментам ва ўмовах розных тыпаў лесанарыхтовак. Фарвадэр прызначаны для збору, пагрузкі і транспарціроўкі па тэрыторыі лесасек, па валоках і лесавозных дарогах сартыментаў, а таксама для выканання пагрузачна-разгрузачных работ, аперацый сартавання і складзіравання драўніны пры правядзенні высечак галоўнага карыстання. Як распавёў Яўгеній Міцкевіч, намеснік дырэктара ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, форвадэр быў набыты ў лізінг па праграме развіцця Прыпяцкага Палесся. Кошт новага фарвардэра – 917, 340 тысяч рублёў. – У Петрыкаўскім лясгасе ўжо ёсць падобныя машыны, якія мы актыўна выкарыстоўваем у нашай дзейнасці, – адзначыў Яўген Уладзіміравіч. – Аднак набыты фарвардэр некалькі іншы і адрозніваецца больш высокай прадукцыйнасцю і надзейнасцю, асабліва ў складаных умовах працы. Працаваць на новым «Амкадоры» будзе аператар-машыніст тралёвачнай лесанарыхтоўчай машыны Аляксандр Ястрэмскі. Вопыт у Аляксандра Васільевіча ў кіраванні лесанарыхтоўчымі машынамі дастатковы – 7 гадоў працуе ў Петрыкаўскім лясгасе. Па словах машыніста лясгаса, фарвардэр значна палягчае і паскарае працэс нарыхтоўкі драўніны.
Оставить комментарий