Сёння на базе ДУА «Гімназія горада Петрыкава» праходзіць Форум бацькоў — «Бацькі. Сям’я. Будучыня».
Форум арганізаваны беларускай партыяй «Белая Русь» і Беларускім таварыствам «Веды”
У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі розных сфер дзейнасці Петрыкаўскага раёна, дзяржаўныя служачыя, работнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама паважаныя эксперты, якія валодаюць багатым вопытам работы з дзецьмі, якія гатовыя падзяліцца сваімі ведамі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Святлана Сянько, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
Віталій Пілер, старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў;
Ілья Абель намеснік галоўнага ўрача Петрыкаўскай раённай цэнтральнай бальніцы;
Дзмітрый Пасечнік, настаяцель храма Ушэсця Гасподняга.
Тэма форуму — «Аўтарытэт бацькі і яго ўплыў на развіццё асобы дзіцяці».
У час сваіх выступленняў спікеры абмеркавалі з удзельнікамі мерапрыемства тры пытанні:
Роля бацькоў у сучасным беларускім грамадстве.
Асновы фармавання фізічнага здароўя будучыні мужчыны.
Бацька ў сям’і і маральнае, праваслаўнае выхаванне дзіцяці.
У рамках форуму прайшло віншаванне з Днём бацькі і ўрачыстае ўзнагароджанне бацькоў, якія ўдзяляюць вялікую ўвагу выхаванню дзяцей. Так, каштоўным падарункам ад парламентарыя Святланы Сянько узнагароджаны Аляксандр Баранаў.
Грашовым сертыфікатам ад раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» узнагароджаны Віталій Пілер, Мікалай Семяніцкі, Аляксандр Браім, Уладзімір Бельскі, Руслан Корбут.
Грашовымі сертыфікаты ад раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны Аляксандр Буднік, Павел Шэлест, Іван Якубенка. Членскія білеты ад раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» уручаны Ільі Абелю, Канстанціну Навічэнку.
Форум, прысвечаны сям’і, было вырашана зрабіць традыцыйным.
Упрыгожаннем мерапрыемства сталі цудоўныя выступленні таленавітых навучэнцаў гімназіі.
Оставить комментарий