29 ліпеня з 10 да 12 гадзін упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій.
Па інфармацыі арганізатараў, мерапрыемства дазволіць азнаёміцца з вакансіямі на прадпрыемствах, арганізацыях, установах раёна і вобласці. Суіскальнікі работ атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.
Гэта электронная паслуга акажа садзейнічанне грамадзянам у пошуку прыдатнай работы, наймальнікам – у пошуку неабходных работнікаў.
Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце e-vacancy.by.
Таксама кансультацыю па пытаннях занятасці можна атрымаць па наступных нумарах тэлефонаў: 5-37-15 і 5-57-72.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий