Матэрыялы пра нездавальнячы стан дарожнага пакрыцця той ці іншай вуліцы райцэнтра перыядычна трапляюць на старонкі “раёнкі”.

Яно і зразумела: дарогамі карыстаюцца ўсе, таму і стан, у якім яны знаходзяцца, у аднолькавай меры хвалюе і пешаходаў, і кіроўцаў.
Жыхары вуліцы Якуба Коласа занепакоены тым, што ў зіму, па ўсім відаць, давядзецца ўваходзіць з разбітай бясконцымі ямкамі (некаторыя з іх дасягаюць крытычных памераў) дарогай. Грэйдзіраванне вуліцы сёлета было праведзена толькі аднойчы, ды і якасць праведзеных работ пакідае жадаць лепшага. Шукаючы паратунку ад выбоін і ям, кіроўцы пракладваць сабе шлях уздоўж агароджаў домаўладанняў, што, зразумела, выклікае незадаволенасць у гаспадароў.
Вось і звярнуліся апошнія ў рэдакцыю за садзеяннем у вырашэнні набалелага пытання.
Спадзяемся, адказныя службы нас пачуюць і пытанне будзе вырашана.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о