З 7 ліпеня ажыццяўляецца прыём заяў для аказання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.
Законным прадстаўнікам школьнікаў неабходна прадаставіць у Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наступны пакет дакументаў:
– заява аднаго з бацькоў (афармляецца пры падачы дакументаў);
– копія пашпарта або віда на жыхарства абодвух бацькоў;
– копія пасведчання шматдзетнай сям’і;
– даведка з навучальнай установы, якая пацвярджае навучанне дзіцяці ва ўстанове адукацыі ў 2025-2026 навучальным годзе (з указаннем класа);
– выпіска базавага рахунку.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Першамайская, 118А.
Кансультацыю можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 5-40-97 і 5-50-10.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий