Дзякуй за працу, паважаны Сяргей Мікалаевіч

0
568

У першы працоўны дзень новага, 2025 года, калектыў лясгаса праводзіў на заслужаны адпачынак начальніка дрэваапрацоўчага цэха Сяргея Мікалаевіча Шарыгу.

Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч

Ва ўрачыстай, па-сямейнаму цёплай атмасферы ў адрас маладога пенсіянера гучалі словы ўдзячнасці за шчырую і бездакорную працу ад дырэктара ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Івана Торчыка, прафсаюзнага лідара ўстановы Міхаіла Герасіменкі, калег з дрэваапрацоўчага цэха. Цяпер ужо былыя калегі і падначаленыя жадалі Сяргею Мікалаевічу актыўнага адпачынку, падмацаваўшы пажаданні адпаведным падарункам, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.

Па завяршэнні афіцыйнай часткі давялося пагутарыць з Сяргеем Мікалаевічам. Заслугоўваюць увагі і факты з асабістай біяграфіі нашага героя. Мужчына – ураджэнец горада Віхараўка Брацкага раёна Іркуцкай вобласці, у свой час бацькі героя пераехалі ва Усходнюю Сібір на бераг ракі Ангары. Пасля заканчэння школы наш герой паступіў у медыцынскае вучылішча ў горадзе Умань Чаркаскай вобласці. Нават тэрміновую вайсковую службу праходзіў у якасці радавога медыцынскай службы ў Забайкальскай ваеннай акрузе. Аднак адразу пасля дэмабілізацыі Сяргей Мікалаевія вырашае карэнным чынам змяніць прафесію і паступае ў Брацкі індустрыяльны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг “Лесаінжынерная справа”. Пасля заканчэння ўніверсітэта мужчына некалькі гадоў адпрацаваў начальнікам лесанарыхтоўчых участкаў “Брацкае” і “Аўрора-К”.

У 1999 годзе Сяргей Мікалаевіч з сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі, пераязджае ў Беларусь. Усё ж родныя бацькоўскія мяс-ціны, як шчыра прызнаўся суразмоўца, неадольна цягнулі да сябе. І 25 гадоў прафесійнага жыцця мужчына прысвяціў лясной галіне Петрыкаўшчыны. Згадвае, што за чвэрць стагоддзя работы ў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” займаў пасады вядучага інжынера па маркетынгу, вядучага інжынера па перапрацоўцы драўніны, начальніка аддзела прамысловай вытворчасці, вядучага інжынера гэтага ж аддзела, галоўнага інжынера ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, а апошнія 8 гадоў прафесійнай дзейнасці ўзначальваў дрэваапрацоўчы цэх.

Сяргей Мікалаевіч лічыць сябе шчаслівым чалавекам: а як іначай, стварыў моцную сям’ю, выгадаваў годных дзяцей, сёння радуюць сэрца і саграваюць душу ўнукі. Без перабольшання, і ў прафесійным плане ёсць чым ганарыцца: неаднаразова за вытворчыя паказчыкі мужчына быў ганараваны ўзнагародамі і падзячнымі лістамі рознага ўзроўню. Па словах калег і кіраўніцтва, Сяргей Мікалаевіч граматны спецыяліст з высокім узроўнем кваліфікацыі і каласальным вопытам у галіне. Ен добрасумленны працаўнік, уважлівы і ў той жа час патрабавальны кіраўнік.

Жадаем Сяргею Мікалаевічу ў новым статусе адчуць увесь смак жыцця, бавіць вольны час на карысць сям’і і знайсці нарэшце час для свайго любімага хобі.

Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч Дзякуй за працу,  паважаны Сяргей Мікалаевіч

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о