Дзмітрый Калееў пра значэнне адзінства для беларускага народу

0
168

У межах адзінага дня інфармавання з калектывам ДРАЦ “Пціч” сустрэўся начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў.

Тэма сустрэчы – Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды.

Гаворка ішла пра маладое, але вельмі важнае для ўсіх беларусаў дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства.

Як было асабліва адзначана падчас дыялогу, жыць у міры і згодзе – характэрная рыса нашага народа і каштоўнасць беларускай дзяржавы. Гэта фундаментальная аснова дзяржаўнай палітыкі, якая забяспечвае стабільнасць у грамадстве і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзмітрый Міхайлавіч нагадаў, што тая Беларусь, у якой мы жывем сёння, тэрытарыяльна склалася менавіта дзякуючы падзеям верасня 1939 года.

– Сучасны Дзень народнага адзінства прадыктаваны самім жыццём, – адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. – Валодаючы глыбокім гістарычным значэннем, гэта свята напоўнена важнымі сэнсамі сённяшняга дня і перспектыў будучыні.

Беларусы заўсёды былі адзіныя перад тварам цяжкасцей і выклікаў. Так было ў 1939 годзе, калі ўз’ядналіся нашыя гістарычныя землі, што было б немагчыма без імкнення людзей жыць у суверэннай беларускай дзяржаве. Адноўленае тады адзінства дазволіла Беларусі выдужаць у гады Вялікай Айчыннай вайны, калі акупанты сутыкнуліся з сапраўды ўсенародным супрацівам. Дазволіла перамагчы. А ў пасляваенны перыяд у сціслыя тэрміны аднавіць краіну: прамысловасць, аграрную сферу, адукацыю, навуку і культуру, адрадзіць гарады і вёскі.

Выстаялі мы і ў 2020, калі нас пыталіся раз’яднаць.

У ходзе сустрэчы спікерам было адзначана, што сёння Дзень народнага адзінства падкрэслівае важнасць адзінства народа для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, сімвалізуе гатоўнасць народа да сумеснай стваральнай працы і ў той жа час нагадвае пра неабходнасць захавання каштоўнасцей і культурнай спадчыны беларусаў.

– Перад грамадствам сёння стаяць важныя і адказныя задачы. І яны выканальныя, таму што самае галоўнае багацце краіны – гэта людзі. Толькі разам, плячом да пляча, мы зможам ісці наперад, захоўваючы мір і стабільнасць, каб упэўнена глядзець у заўтрашні дзень, – пазначыў Дзмітрый Калееў.

Спікер выказаў упэўненасць, што ў значнасці кансалідацыі беларускага грамадства для захавання дзяржаўнасці ўжо не трэба пераконваць нікога. Шматлікія выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа, даюць падставы па-асабліваму ставіцца да такога паняцця, як народнае адзінства.

А сёння, дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і гатоўнасці кожнага на сваім працоўным месцы добрасумленна і адказна выконваць свае абавязкі, жыхары Беларусі ўпісваюць новую старонку ў гісторыю краіны.

Сустрэча працягнулася абмеркаваннем надзённых пытанняў удзельнікаў мерапрыемства.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о