У межах візіту на Петрыкаўшчыну намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў наведаў УАЗ «Петрыкаўская ЦРБ»

Прадстаўніка ўлады цікавіла пытанне функцыянаванне акушэрска-гінекалагічнага корпуса. Дзмітрый Вадзімавіч падрабязна азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай аддзялення. У размове з персаналам ён пазначыў, што база годная, таму павінна функцыянаваць па поўнай. З кіраўніцтвам раёна намеснік старшыні аблвыканкама абмеркаваў дэмаграфічную сітуацыю ў раёне, кадравы патэнцыял ЦРБ, а таксама шляхі і перспектывы рашэння існуючых праблем.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о