У Петрыкаўскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Міжнароднаму Дню пажылых людзей. На мерапрыемстве разглядаліся пытанні жыццядзейнасці людзей “залатога” узросту ў нашай краіне, пра магчымасці, створаныя дзяржавай для паўнавартаснага жыцця грамадзян. Прысутнымі было адзначана: сацыяльная палітыка ў адносінах да пажылых людзей праяўляецца перш за ўсё ў падтрыманні іх матэрыяльнага дабрабыту.
Оставить комментарий