Заложанасць носа з’яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных сімптомаў, з якім сутыкаюцца людзі рознага ўзросту. Яна можа ўзнікаць як часова (напрыклад, пры прастудзе), так і быць хранічнай, значна змяншаючы якасць жыцця.
Асноўныя прычыны заложанасці носа: вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) – найбольш частая прычына заложанасці носа, якая выклікае насмарк і ацёк слізістай абалонкі носа з чханнем, празрыстымі вылучэннямі з носа, заложанасцю, часам павышэннем тэмпературы. Звычайна праходзіць за 5-10 дзён без спецыяльнага лячэння.
Алергічны рыніт развіваецца пры кантакце з алергенамі (пылок, пыл, поўсць жывёл, цвіль і інш.) і суправаджаецца вадзяністымі вылучэннямі, свербам у носе і вачах, частым чханні, заложанасці. Сімптомы ўзмацняюцца ў пэўную пару года (сезонны) або пры кантакце з алергенам.
Хранічны рыніт з’яўляецца следствам працяглага запалення слізістай абалонкі носа. У залежнасці ад выгляду можа быць звязаны з парушэннем тонусу сасудаў носа (рэакцыя на холад, стрэс, рэзкія пахі), патаўшчэннем або станчэннем слізістай абалонкі.
Сінусіт (запаленне пазух носа) часта развіваецца як ускладненне ВРВІ або алергіі. Выяўляецца заложанасцю носа, густымі жоўта-зялёнымі вылучэннямі, болем у вобласці ілба або шчок, зніжэннем нюху, часам павышэннем тэмпературы.
Скрыўленне насавой перагародкі – анатамічная асаб-лівасць, пры якой перагародка паміж насавымі хадамі зрушаная ў адзін бок. Адзначаецца абцяжаранае дыханне, асабліва ў становішчы лежачы, частыя сінусіты, храп.
Назальные паліпы – дабраякасныя разрастанні слізістай абалонкі носа і насавых пазух, пры якіх адзначаецца пастаянная заложанасць, зніжэнне нюху, адчуванне «поўнага носа»; Празмернае выкарыстанне сасудазвужальных кропель можа стаць прычынай заложанасці носа пры іх працяглым ужыванні (больш за 5-7 дзён). Развіваецца медыкаментозны рыніт –залежнасць ад кропель і ўзмацненне ацёку слізістай пры іх адмене.
Іншыя прычыны, да якіх можна аднесці гарманальныя змены (цяжарнасць, гіпатэрыёз), сухое паветра ў памяшканні, іншароднае цела ў носе, пухліны носа або пазух.
Калі звяртацца да ўрача?
Варта пракансультавацца з ЛОР-спецыялістам, калі:
- заложанасць захоўваецца больш за 10-14 дзён;
- назіраецца аднабаковая заложанасць;
- ёсць гнойныя вылучэнні, высокая тэмпература;
- парушаны нюх ці смак;
- заложанасць перашкаджае спаць ці дыхаць.
Заложанасць носа – сімптом, а не самастойнае захворванне. Дакладная дыягностыка прычыны дазволіць падабраць эфектыўнае лячэнне і пазбегнуць ускладненняў. Не ігнаруйце хранічную заложанасць – своечасовы зварот да лекара дапаможа захаваць здароўе дыхальных шляхоў і якасць жыцця.
Ганна Пігулеўская,
інструктар-валеолаг
аддзела грамадскага здароўя Гомельскага
абласнога ЦГЭ і АЗ.







Оставить комментарий