У час святкавання Дня вёскі жыхары Курыціч гучнымі апладысментамі віталі работнікаў мясцовых устаноў адукацыі, культуры, сферы абслугоўвання, сельскай гаспадаркі. З павагаю і пашанаю гучалі прозвішчы і імёны лепшых работнікаў дадзеных галін у адносінах да працы, да жыцця, як годны прыклад для пераймання.
З нагоды жыхароў павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў. – Курыцічы – гэта не проста месца на карце, гэта ваш агульны дом, ваша сям’я. Менавіта тут вы чэрпаеце сілы, знаходзіце падтрымку, – адзначыў прадстаўнік улады. – Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць ветэранам, чыя праца ўпісана ў летапіс вашай вёскі. Маладому пакаленню жадаем быць годнымі прадаўжальнікамі слоўных традыцый, будаваць шчаслівую будучыню сваёй малой радзіме.
Оставить комментарий