ДРАЦ “Пціч”: база сучасная, паслугі разнастайныя

0
319

У межах рабочага візіту ў Петрыкаўскі раён начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў пазнаёміўся з турыстычным патэнцыялам і варыянтамі аказання лячэбна-аздараўленчых паслуг у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Пціч”. Дзмітрый Міхайлавіч адзначыў высокі ўзровень укамплектаванасці спартыўных аб’ектаў Цэнтра.
Па меркаванні начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Гомельскай вобласці, ДРАЦ “Пціч” валодае дастатковай базай для якаснага і разнастайнага лячэння і аздараўлення. Да таго ж, жывапіснае месца, у якім ён знаходзіцца, дадае станоўчых эмоцый і сіл для прыемнага адпачынку і хуткага выздараўлення.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о