Суботні ранак для дэпутацкага корпуса раёна пачаўся з далучэння да абласной патрыятычнай акцыі «Рака Памяці»
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў усклалі кветкі да помніка мірным жыхарам вёскі Вялікія Сялюцічы, спаленым фашыстамі.
Памяць, па меркаванні старшыні райсавета, — наш абярэг ад новых трагедый. Не зарастуць ніколі ў Беларусі сцежкі да помнікаў і пахаванняў героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны
— 18 лістапада 1942 года фашысты спалілі жыўцом 364 чалавекі ў вёсцы Вялікія Сялюцічы. Спалілі і вёску – з 220-ці дамоў уцалела каля дваццаці. Толькі некалькі жыхароў, якіх у той дзень не было дома, цудам засталіся ў жывых, — нагадаў гісторыю «чорнага» дня ўдзельнікам акцыі Віталій Пілер.
Оставить комментарий