Учора дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько сустрэлася з працоўнымі калектывамі ААТ “ААБ Беларусбанк”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”. Асноўныя тэмы сустрэч: “Удзел у выбарах – права кожнага”, “2025 год – Год добраўпарадкавання”.
Дэпутат адзначыла: удзел у выбарых падкрэслівае нашу калектыўную адказнасць за дабрабыт Беларусі. Наш грамадзянскі абавязак – быць актыўнымі ўдзельнікамі дэмакратычнага працэсу.
Удзялялася ўвага і падпісанаму кіраўніком дзяржавы Указу, якім 2025-2029 гады абвешчаны пяцігодкай якасці. Пяцігодка ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства.
Парламентарый адзначыла, што дзяржава шмат робіць для якасці жыцця людзей, і важна, каб і жыхары ўносілі свой уклад. Гэты год аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, і мы ўсе разам павінны зрабіць нашы населеныя пункты прыгожымі.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о