Урачыстай цырымоніі ўшанавання лідараў жніва папярэднічала знаёмства ганаровых гасцей свята з сялянскімі падворкамі, якія разгарнулі сваю работу на радасць усім прысутным.
Пасля наведвання падворкаў пачэсныя госці раённага свята завяршэння жніва «Дажынкі-2025» на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Верамеевым і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланай Сянько накіраваліся да выставы сельгастэхнікі, якую прэзентаваў кіраўнік гаспадаркі БК-АГРА ААТ «Чалюшчавічы» Сяргей Ракіцкі.
Уручэнне раённага каравая ўраджаю 2025-га года старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандру Аляксандравічу Верамееву, першаму намесніку старшыні, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алегу Георгіевічу Козінцу і кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
З прывітальным словам, віншаваннямі і пажаданнямі да герояў і гасцей свята звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў.
За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2025 года пераможцамі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прызнаны працоўны калектыў сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Палессе-Аграінвест», дырэктар Асадчая Алена Мікалаеўна, з уручэннем Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміі.
Кіраўнік раёна правёў урачыстую цырымонію ўзнагароджання лепшых механізатараў раёна.
У святочным мерапрыемстве прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Жыткавіцкай выбарчай акрузе Святлана Сянько.
У прывітальным прамове з нагоды раённага свята Дажынкі-2025 парламентарый падзякавала хлебаробам за руплівую працу, пажадала працоўных поспехаў, сямейнага дабрабыту і ўручыла падзячныя лісты і памятныя падарункі.
Да ўдзельнікаў раённага свята «Дажынкі-2025» звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Алег Козінец.
Цырымонію ўрачыстага ўзнагароджання хлебаробаў правяла лідар галіновага прафсаюза Алена Галеня.
Са словамі віншавання да ўдзельнікаў раённага свята «Дажынкі-2025» звярнулася Дар’я Туравец. Маладзёжны лідар раёна правяла ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання хлебаробаў.
Яркія моманты раённага свята ў аб’ектыве нашага карэспандэнта.
Оставить комментарий