Давярай, але правярай

0
117

У народзе ходзяць розныя прыказкі, якія вельмі трапна характарызуюць пэўныя жыццёвыя сітуацыі. Адну з іх можна прымяніць і да нашай крымінальнай гісторыі.
Жыхар пасёлка Капцэвічы, вырашыўшы зэканоміць свой час, даручыў знаёмаму схадзіць у краму і набыць прадукты і спіртное, а для разліку даў яму сваю банкаўскую карту.
Апошні, маючы не знятую і не пагашаную судзімасць, неправамерна завалодаў рэквізітамі названай банкаўскай плацежнай карты, і, скарыстаўшыся сваім мабільным тэлефонам, увёў раней атрыманыя ім рэквізіты карты пацярпелага і такім чынам атрымаў магчымасць распараджацца сродкамі на карт-рахунку без выкарыстання самой банкаўскай карты. Гэта значыць, ён мог кантраляваць паступленне на картку грашовых сродкаў і ў сетцы інтэрнэт распараджацца імі, што і зрабіў, выкраўшы звыш 500 рублёў.
Гэтыя дзеянні прадугледжаны часткай 2 артыкула 212 КК, пакаранне прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о