Дарогамі вызвалення Петрыкаўшчыны

0
221

На гэтым тыдні ў раёне стартавала патрыятычная акцыя “Дарогамі вызва-лення Петрыкаўшчыны”, ініцыятарам правядзення якой выступіла Пет-рыкаўская раённая арганізацыя Рэспублікан-скага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Дарогамі вызвалення  ПетрыкаўшчыныУ мерапрыемстве прымуць удзел усе шаснаццаць сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна. На працягу чэрвеня месяца, у храналагічным парадку іх вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе, мясцовым органам самаіравання будзе перадавацца копія сцяга 55-й гвардзейскай стралковай Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі, як сімвал пачатку вызваленчай аперацыі ў Петрыкаўскім раёне.

У ганаровай абстаноўцы на-чальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна капітан Ігнат Гудачэўскі перадаў копію сцяга старшыні Галубіцкага сельскага Савета Уладзіміру Александраву. У першы дзень акцыі раённую рэліквію прымалі ў сябе старшыні Ляскавіцкага і Капцэвіцкага Саветаў Руслан Корбут і Хрысціна Прыкота. Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыня Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці, Беларускай партыі “Белая Русь”Мікалай Семеніцкі старшыні Петрыкаўскіх раённых арганізацый “Белая Русь”, “Бела-рускі союз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Святлана Блінец, Мікалай Жукоўскі, актывы сельскіх Саветаў, прадстаўнікі арганізацый, моладзь, жыхары населеных пунктаў розных пакаленняў.

У час правядзення ўрачыстасці былі агучаны старонкі вызвалення нашай малой радзімы ад фашысцкіх захопнікаў. Вясной 1944 года 55-я стралковая дывізія 61-й арміі 1-га Беларускага фронту займала шырокую паласу абароны па паўднёвым беразе ракі Прыпяць. У канцы чэрвеня 1944 года 55-я стралковая Мазырская Чырвана-сцяжная дывізія атрымала загад наступаць. Яна павінна была ва ўзаемадзеянні з 2-й брыгадай рачных караблёў Дняпроўскай флатыліі авалодаць на левым беразе Прыпяці апорнымі пунктамі праціўніка: Конкавічы, Аціркі, Навасёлкі, Петрыкаў і ў далейшым прасоўвацца ў паўночна-заходнім напрамку. Галоўны ўдар планавалася нанесці ворагу каля Петрыкава сілай двух стралковых палкоў. 28 чэрвеня 1944 года ў 19 гадзін часткі дывізіі, пад камандаваннем палкоўніка Карнея Андрусенкі, пачалі фарсіраваць раку Прыпяць. Вызваленне Петрыкаўскага раёну пачалося 28 чэрвеня і скончылася 5 ліпеня 1944 года. Увогуле, за перыяд летняга наступлення 55-я стралковая Мазырская Чырвана-сцяжная дэвізія прайшла з баямі 333 кіламетры, фарсіравала 14 рэк, вызваліла ад захопнікаў 402 населеныя пункты.

– Нялёгка нам дасталася Перамога. Толькі за першыя дні вайны з раёна на фронт пайшло каля 5 тысяч чалавек. За тры гады вайны прыйшло больш за шэсць тысяч пахаванак. Светлую гадзіну вызвалення набліжалі і старыя і малыя. Барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі насіла ўсенародны характар. За мужнасць і гераізм пяцёра нашых землякоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, двое – поўныя кавалеры ордэнаў Славы. Але няма такой велічыні, якая магла б вымераць ратны подзвіг нашага народа. І дзень вызвалення населеных пунктаў Петрыкаўшчыны ўвасабляе не толькі вызваленне Радзімы, але і мужнасць, гераізм воінаў” – адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Святлана Блінец.
Акцыя перадачы сцяга завершыцца 28 чэрвеня на тэрыторыі Петрыкаўскага сельскага Савета. Затым сцяг 55-й гвардзейскай стралковай Мазырскай Чырванасцяжнай дывізіі ва ўрачыстай абстаноўцы будзе перададзены на далейшае захаванне ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна.
Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Святлана Собалева,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о