Дарогам – пільны нагляд

0
241

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка даручыў кіраўніку ўрада і яго намеснікам заняцца рамонтам і рэканструкцыяй дарог па ўсёй краіне, пра гэта ён заявіў на нарадзе па кадравых пытаннях.

На апаратнай нарадзе пад старшынствам кіраўніка Гомельскай вобласці Івана Крупко разглядалася пытанне рамонту дарожнага палатна на Гомельшчыне. Як паведамляе тэлеграм-канал “Гомельшчына афіцыйна”, усяго ў вобласці 12,4 тысячы кіламетраў дарог і амаль 11 тысяч вуліц, 745 мастоў і пуцеправодаў. Фінансаванне на рамонт у гэтым годзе павялічана на 125 мільёнаў рублёў у параўнанні з мінулым годам. З пачатку вясны дарожнікі праводзяць рэканструкцыю, бягучы і капітальны рамонт пакрыцця.

“Звярніце асаблівую ўвагу на разметку: нанесці яе трэба не пазней за чэрвень. Сканцэнтруйце сілы не толькі на новым асфальце, але і там, дзе фарба сцерлася, каб вадзіцелям было камфортна рухацца”, – даў даручэнне кіраўнік рэгіёна.

Дарогам – пільны нагляд Дарогам – пільны нагляд Дарогам – пільны нагляд Дарогам – пільны нагляд Дарогам – пільны нагляд
Што тычыцца Петрыкаўшчыны, то тут рамонт дарожнага пакрыцця ідзе згодна з графікам. Так, пад бягучы рамонт падпадае больш за 18 кіламетраў дарог, пад рэканструкцыю – 13,6 кіламетраў.

Усяго з абласнога бюджэту на бягучы рамонт дарог Петрыкаўшчыны выдаткавана 5 мільёнаў 150 тысяч беларускіх рублёў, на дарожную гарызантальную разметку – 82 тысячы.

“Мы скончылі рамантаваць участак дарогі ў гарадскім пасёлку Капаткевічы, паклалі 1 809 метраў пагонных па вуліцы Базарная і 1305 метраў па вуліцы Акцябрская”, – распавёў прараб ДРБУ-112 Мікалай Мажар.

Па словах спецыяліста, таксама набліжаецца да завяршэння рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця з правядзеннем ямачнага рамонту па дарозе “Коржаўка – Залессе” – 1 504 метраў пагонных.

“Як толькі заканчваем рамонт аднаго ўчастка, адразу ж пераходзім да другога, – працягнуў размову Мікалай Аляксандравіч. – На гэтым тыдні трэба асвоіць 900 тон бетону, а ў напрамку дарогі “Капаткевічы – Колкі – Секерычы” – 2,5 тон”.

Як распавёў дырэктар ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Гайчук, у Петрыкаве ідзе афарбоўка дарожнага пакрыцця згодна з планам. Зараз жа цалкам абноўлена дарожная разметка па вуліцы Карла Маркса і вадзіцелі ды пешаходы горада могуць з камфортам ажыццяўляць свой рух.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о