Дзень 9 мая назаўжды застанецца сімвалам нацыянальнага гонару, велічы і славы! Кожны з нас у сваіх сэрцах захоўвае памяць пра мужнасць нашага народа, вернасць абавязку і любоў да сваёй Радзімы. Нізкі паклон героям вайны, якія коштам уласнага жыцця змагаліся за мір і дабрабыт Радзімы. Глыбокая павага і ўдзячнасць дзецям тых вогненных гадоў, хто спазнаў у раннім дзяцінстве горыч страты. Сёння наш агульны абавязак – беражліва захоўваць і перадаваць дзецям памяць пра вялікі подзвіг нашага народа, не дазволіць гэтаму святу страціць сваё сапраўднае патрыятычнае значэнне. Колькі б ні прайшло эпох, ні змянілася б пакаленняў, на нашай зямлі Дзень Перамогі будзе самым галоўным усенародным святам!
Жадаю Вам здароўя, дабрабыту, шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні і светлых надзей на будучыню. Няхай заўсёды будзе мірным неба над нашай краінай! Са святам! З Днём Перамогі!

Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о