Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!
Прафесія педагога непараўнальная ні з якой іншай прафесіяй у свеце. Яна патрабуе не проста якаснай перадачы ведаў, але і асаблівых духоўных і душэўных якасцей чалавека, які выбраў гэты шлях. Любоў да справы і любоў да дзяцей – аснова гэтай цудоўнай, цяжкай, але надзвычай удзячнай прафесіі.
Дзякуй вам за ваш талент, мудрасць, дабрыню і чуласць!
Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны педагагічнай галіны, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё сістэмы адукацыі. Дзякуючы вашым намаганням і працы нам сёння ёсць чым ганарыцца!
Жадаю вам цярпення і вялікіх творчых поспехаў! Няхай вашы вучні будуць таленавітыя, а вашы блізкія заўсёды акружаюць вас сваёй цеплынёй і ўвагай.
Святлана СЯНЬКО,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Оставить комментарий