Крыху больш за тыдзень застаецца да пачатку новага навучальнага года, і школы краіны зноў адчыняць свае дзверы перад навучэнцамі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схо-ду Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько наведала гарадскую гімназію, каб ацаніць ступень гатоўнасці ўстановы адукацыі да надыходзячага навучальнага года.
Парламентарый азнаёмілася з праведзенымі рамонтнымі работамі і матэрыяльным бокам пытання. Адзначыла велізарную праведзеную працу па касметычным рамонце ўсіх кабінетаў, частковай замене аконных блокаў, набыцці камп’ютарнай тэхнікі, тэхналагічнага абсталявання для харчаблока.
У ходзе размовы з кіраўніцтвам гімназіі былі закрануты і такія тэмы, як якасць адукацыі, арганізацыя харчавання, укамплектаванасць кадрамі, стварэнне бяспечных і камфортных умоў для працы і навучання.
Дырэктар установы Людміла Хільман правяла экскурсію па гімназіі і расказала, якая праводзіцца работа з адоранымі навучэнцамі, агучыла вынікі паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
На заканчэнне сустрэчы дэпутат падзякавала за праведзеную работу і выказала словы ўдзячнасці работнікам установы адукацыі за якасную падрыхтоўку гімназіі да навучальнага года, за ўсе прыкладзеныя намаганні, каб Дзень ведаў стаў сапраўдным святам.
Галіна КАЗАК,
фота аўтара.
Оставить комментарий