Да Дня народнага адзінства: паказ фільма пра нацыянальныя сімвалы

0
103

Сёння ў гарадскім кінатэатры “Беларусь” пройдзе паказ фільма “Нашы сімвалы”, створанага нацыянальнай кінастудыяй “Беларусьфільм”. Выхад стужкі прымеркаваны да Дня народнага адзінства, які штогод адзначаецца ў Беларусі як сімвал кансалідацыі грамадства і пераемнасці гістарычных традыцый. Фільм накіраваны не толькі на асвету, але і на фарміраванне ўважлівага стаўлення да нацыянальных сімвалаў, разуменне іх ролі ва ўмацаванні адзінства нацыі.

На прэм’ерны кінапаказ дакументальных фільмаў «Нашы сімвалы»: «Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь» і «Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь», што прайшоў сёння ў кінатэатры «Беларусь», прыйшлі педагогі, навучэнцы гарадскіх школ. Мерапрыемства наведала намеснік старшыні райвыканкама Наталя Ходзька. — Менш за тыдзень застаецца да аднаго з галоўных дзяржаўных святаў бьеларусаў — Дня народнага адзінства. Практычна ў кожнага свята ёсць свае сімвалы, якія яго аб’ядноўваюць, – адзначыла прадстаўнік улады. — Стваральнікі фільмаў, якія вы сёння паглядзіце, пастараліся зрабіць кінастужкі даступнымі і цікавымі менавіта для школьнікаў, каб вы, школьнікі, змаглі па-новаму зірнуць на галоўныя сімвалы беларускай дзяржаўнасці, гісторыю іх стварэння.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о