Днямі мы завіталі ў ААТ “Чалюшчавічы”, каб пацікавіцца ходам уборкі рапсу. Пра сельскагаспадарчыя работы і планы на будучы сезон нам расказаў дырэктар гаспадаркі Сяргей Ракіцкі.
Размаўляючы пра рапс, Сяргей Мікалаевіч заўважыў: “Гэтую культуру можна назваць сапраўдным “чорным золатам” беларускіх аграрыяў. І справа тут не толькі ў колеры зерня: на рынку раслінаводчай прадукцыі рапс – самы дарагі і каштуе каля 1200 рублёў за тону.

“Чорнае золата” беларускіх аграрыяўГэтай культурай сёлета мы засеялі 278 гектараў палеткаў і пры ўраджайнасці, якая складае 19-20 цэнтнераў з гектара, плануем атрымаць ураджай звыш паўтысячы тон. Частка ўраджаю – дзяржаўны заказ, акрамя гэтага зерне пойдзе таксама на перапрацоўчыя прадпрыемствы для атрымання алею. Жмых пасля адціскання адправіцца на вытворчасць і стане часткай саставу камбікармоў”.
Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства, з-за спякотнага лета жніво шэрагу культур прыпадае на адзін тэрмін: з 6 ліпеня пачалася ўборка рапсу, а ўжо на гэтым тыдні камбайнеры шчыруюць на палях пшаніцы і трыцікале.

“Чорнае золата” беларускіх аграрыяў
Рапс зараз у гаспадарцы ўбіраюць тры экіпажы. Набліжаючыся да палетку, дамаўляемся з Сяргеем Мікалаевічам, што багата часу ў механізатараў я займаць не стану: паміж аграрыямі зараз ідзе сапраўдная барацьба за першынства, ды і час такі, што літаральна кожная хвіліна на рахунку.
Зараз на першым месцы па агульным намалоце ў ААТ “Чалюшчавічы” экіпаж Мікалая Марціновіча і Аляксея Манеева. Хоць працуюць спецыялісты разам толькі першы год, але вопыту палявых работ абодвум не займаць. Мікалай Мікалаевіч адзначае: “Гэта ўжо маё 28-е жніво. Вядома, у кожным сезоне ёсць свае асаблівасці, якія патрэбна ўлічваць, каб атрымаць годны ўраджай. Але ўвогуле сёлета надвор’е паспрыяла справе хлебаробаў, ураджайнасць рапсу на асобных участкаў дасягае і 30-ці цэнтнераў з гектара. Мяркую, што і агульны “каравай” 2024 года будзе ўдалы”.

“Чорнае золата” беларускіх аграрыяў
Экіпаж Мікалая Марціновіча і Аляксея Манеева

Камбайн зноў пачаў работу, на даляглядзе было відаць яшчэ дзве машыны – гэта шчыравалі экіпажы Уладзіміра Акульчыка і Анатоля Серапіна ды Ігара Харланчука і Сяргея Козінца. На ўскрайку нівы выгружаў намалот яшчэ адзін добра вядомы на Петрыкаўшчыне сваімі працоўнымі дасягненнямі механізатар – Руслан Качэля.

“Чорнае золата” беларускіх аграрыяўВядома, жніво – задача для гаспадаркі першасная, але не адзіная. Ужо зараз на прадпрыемстве ўзгоднены план па сева-звароце на будучы год і пачынае закладвацца ўраджай наступнага сельскагаспадарчага сезона. Гэтымі днямі з пэўных палеткаў прыбіраецца салома азімых, затым пачнецца рэфасацыя, узворванне і сяўба рапсу ўраджаю 2025 года. Вызначаны і тэрміны гэтых мерапрыемстваў – закласці насенне культуры плануецца да 20 жніўня.

“Чорнае золата” беларускіх аграрыяў

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о