Час працы – загадка для пакупніка

0
30

На днях сутыкнулася з сітуацыяй, на мой погляд, недапушчальнай з боку аднаго гарадскога аб’екта гандлю ў дачыненні да сваіх пакупнікоў.
Для набыцця лямпачак накіравалася з раніцы ў краму “220 Вольт”, што размешчана ў раёне базарнай плошчы. Чула не раз ад землякоў аб прымальных цэнах і годнай якасці тавараў у дадзеным аб’екце. Але вось няўдача: крама была закрыта, а рэжыму працы ні на самім будынку, ні на дзвярах я не ўбачыла. Спланаваць свой прыход за неабходным таварам у свой абедзенны перапынак таксама палічыла рызыкоўным: незразумела, калі абед у работнікаў гандлёвага аб’екта.
Аднак хочацца нагадаць уласніку аб’екта, што Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” устанавіў абавязак арганізацыі або індывідуальнаму прадпрымальніку вызначаць рэжым працы гандлёвага аб’екта і дадзеную інфармацыю размяшчаць на шыльдзе або інфармацыйнай таблічцы на дзвярах, прызначаных для ўваходу, або фасадзе будынка.
Я ўпэўнена, што адсутнасць рэжыму працы ў “220 Вольт” прычыніла нязручнасць многім землякам.
Дык ці не час сітуацыю выправіць?

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о