Дзень ведаў – свята, да якога з аднолькавым трапятаннем ставяцца і дзеці, і дарослыя. Ён поўны перажыванняў і радаснага чакання. У панядзелак, 2 верасня, для 2973 школьнікаў Петрыкаўшчыны, у тым ліку 230 першакласнікаў, празвінеў першы званок 2024/2025 навучальнага года. Урачыстую лінейку ў Брынёўскай сярэдняй школе наведаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў.

Час новых ведаў і адкрыццяўПрыбраныя вучні са стракатымі букетамі кветак, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Гучыць музыка, і  класы займаюць свае месцы на пляцоўцы перад школай. Праз некалькі хвілін усе прысутныя на лінейцы застылі пад гукі гімна Рэспублікі Беларусь, які абвясціў пачатак урачыстасці. Усе напоўнены адчуваннем гонару і радасці, што ты часцінка гэтага вялікага свята – Дня ведаў. Бо веды кожнага з нас – гэта, без перабольшання,  будучыня нашай краіны. Урачыстая лінейка аб’яўляецца адкрытай. Па традыцыі школы першымі прадстаўляюць першакласнікаў, іх сёлета 4. Нясмелых, сціплых іх суправаджалі бацькі, якія, між іншым, усю ўрачыстасць былі побач з малымі – падтрамлівалі, часам разам хваляваліся.

Час новых ведаў і адкрыццяў

Першым свае віншаванні вучням школы адрасаваў кіраўнік раёна, адзначыўшы, што вучэнне – нялёгкая, але радасная і займальная праца.

Час новых ведаў і адкрыццяў

– Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, няхай будзе напоўнены творчасцю, цікавымі і карыснымі зносінамі. У вашай вёсцы, як нідзе, захоўваецца сувязь пакаленняў, згуртаванасць аднавяскоўцаў і павага да старэйшых. І гэтыя добрыя традыцыі няхай і надалей перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дапамагаюць дасягаць поспехаў.

Час новых ведаў і адкрыццяў

Да слоў віншавання далучылася начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец, якая пажадала вучням і настаўнікам, каб не толькі Дзень ведаў быў радасным, але і ўсе дні, праведзеныя ў школе. Каб новы навучальны год стаў для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!

Старшыня Ляскавіцкага сельвыканкама Руслан пажадаў смела глядзець у будучыню і верыць у свае сілы,  адкрыць для сябе шмат новага, цікавага і пазнавальнага.

Кіраўнік установы Алена Сасноўская павіншавала вучняў і педагогаў, а таксама ўсіх, хто сабраўся на свята з пачаткам навучальнага года. Пажадала рабятам паспяховага і цікавага навучальнага года, педагогам мудрасці і прафесійнага майстэрства, а бацькам – цярпенні і дабрабыту. Дырэктар па традыцыі ўручыла першакласнікам падарунак Прэзідэнта – кнігі “Беларусь – наша Радзіма”.

Час новых ведаў і адкрыццяў

Са словам у адказ выступілі першакласнікі, якія з выразам прачыталі першыя вывучаныя школьныя вершы.

Надышоў час першага школьнага званка, які паклікаў усіх на першы урок.

Час новых ведаў і адкрыццяў

З Днём ведаў, паважаныя педагогі, навучэнцы і бацькі! Няхай у вашым жыцці і вашых вучняў заўсёды будзе месца ведам і мудрасці. Добрага шляху!

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о