Час маладых

0
29

У мінулую суботу завяршылі сваю работу летнія маладзёжныя пляцоўкі, якія праходзілі ў гарадскім парку па суботах.

Азіраючыся назад, можна сказаць: праходзілі яны ярка, цікава і карысталіся поспехам у жыхароў і гасцей раёна. Вельмі добра, што моладзь нашага раёна мела магчымасць кожную суботу збірацца ў адным месцы, глядзець выступленні розных калектываў, мець зносіны, танцаваць і проста добра бавіць вольны час. Са слоў педагогаў, пасля такіх выступаў спевакоў, танцораў, спартсменаў, наведвання майстар-класаў дзеці з бацькамі выбіраюць занятак па душы і запісваюцца ў секцыі і гурткі па інтарэсах.

У апошнюю суботу лета арганізатары падрыхтавалі прыемны сюрпрыз для наведвальнікаў гарадской зоны адпачынку – маладзёжную платформу “Час маладых: Стварай будучыню сёння”.

Праграма ўключала працу разнастайных лакацый. Выклікала цікавасць у прысутных тэматычная пляцоўка, арганізаваная членамі раённай арганізацыі БРСМ і зона спорту з правядзеннем інтэрактыву, арганізаваная сектарам спорту і турызму. На пляцоўцы аддзела адукацыі карысталася папулярнасцю ў наведвальнікаў зона творчасці.

Настольныя гульні, выставы, майстар-класы, квэсты – усё гэта было на пляцоўцы, арганізаванай сектарам спорту і турызму.
Разынкай вечара стаў фестываль фарбаў “Холі вечарынка”, які сабраў шмат аматараў крэатыву і вясёлага адпачынку.

У суботні дзень мерапрыемствы ў гарадскім парку доўжыліся да позняга вечара. Актыўныя, жыццярадасныя і пазітыўныя жыхары Петрыкаўшчыны з задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх прапанаваных лакацыях. Занятак для душы і настрою тут мог знайсці кожны жадаючы. Сярод адпачываючых, можна было пачуць: “Вельмі шкада, што гэта апошняя пляцоўка ў гэтым годзе”. На такія шкадаванні землякоў, адказваем: будзем чакаць лета 2026 года – яскравага, цікавага, багатага на сустрэчы!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о