Камуністычны саюз моладзі Беларусі адзначыў 106 гадоў з дня стварэння.

Час ідзе – мэты не мяняюцца

У сувязі з урачыстай датай на базе Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося святочнае мерапрыемства з удзелам членаў БРСМ і ветэранаў камсамольскага руху.

Гісторыя камсамола – жывы дакумент. Перагортваючы яго старонкі, мы можам адчуваць дыханне эпохі, бачыць моцную сувязь часоў і пакаленняў, кожнае з якіх унесла ў гісторыю сваю непаўторнасць, біяграфію, мужнасць.

Сустрэча прайшла ў выглядзе дыялогу, дзе за кубкам гарбаты кожны мог падзяліцца сваімі думкамі, успамінамі, а таксама задаць хвалюючыя пытанні.

З уступным словам выступіла ветэран камсамольскага руху Людміла Петухова, якая расказала пра сваё жыццё ў складзе члена ЛКСМБ.

– Уступленне ў камсамол у 15 гадоў было для нас, падлеткаў, значнай падзеяй у жыцці, бо трэба было быць годным чалавекам, проста так нельга было стаць членам камсамола. Мы актыўна займаліся агранізацыяй многіх мерапрыемстваў і свят: прымалі вучняў ў піянеры, удзельнічалі ў гульні “Зарніца”, не прапускалі і турыстычныя паходы. Наша пакаленне шчыра любіла і верыла ў сваю краіну, як дарэчы і цяперашняе. Ведаеце, мы ніколі не судзілі чалавека па знешнім выглядзе, па месцы працы бацькоў, бо самае важнае было, якая ў чалавека душа, яго грамадзянская пазіцыя. На маю думку, камсамол быў, ёсць і будзе.

Пераемнік камсамола Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і сёння падтрымлівае традыцыі і працаўладкоўвае моладзь у саставах працоўных атрадаў на прадпрыемствы і арганізацыі.

Сакратары пярвічных арга-нізацый устаноў адукацыі выступілі перад прысутнымі з дакладамі і расказалі, чым жа жыве БРСМ сёння, якія мерапрыемствы праводзяцца.

Напрыканцы сустрэчы вучні ДУА “Гімназія г. Петрыкава” прадэманстравалі прысутным творчыя нумары.

Дар’я Туравец – першы сак-ратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” падзякавала кожнаму ўдзельніку мерапрыемства за цікавыя гісторыі, адкрыты дыялог, за магчымасць абмяняцца вопытам, ведамі і пажадала ўсім міру, дабра і здароўя.

Анастасія КІСЕЛЁВА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о