Чараўніком можа стаць кожны

Акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у Беларусі пад патранатам і па ініцыятыве Прэзідэнта. Да акцыі далучыліся і актывісты Петрыкаўшчыны.

Так, 17 снежня члены раённага Савета старшакласнікаў пад кіраўніцтвам педагогаў раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі наведалі педыятрычнае аддзяленне Петрыкаўскай ЦРБ, каб павіншаваць маленькіх пацыентаў з надыходзячымі навагоднімі святамі.
У залежнасці ад узросту дзеткам былі ўручаны розныя падарункі, якія былі сабраны ўстановамі адукацыі нашага раёна: цацкі, лялькі, машынкі, альбомы, фламастары, кнігі з казкамі. Самыя маленькія саромеліся, але з цікавасцю разлядалі рэчы, змешчаныя ў каробцы, і з усмешкай на твары прымалі падарункі.
Сваімі думкамі наконт важнасці правядзення дадзенай акцыі з намі падзялілася Лізавета Прыходзька, член сектара СМІ раённага Савета старшакласнікаў:
– Для ўсіх дзяцей навагоднія святы асацыіруюцца з радасцю, чараўніцтвам і сямейнай цеплынёю. Упэўнены, што наша наведванне падняло настрой і няхай на кароткі прамежак часу, але нам удалося стварыць атмасферу свята. Кожнаму чалавеку прыемна ўвага, і ўсе з задавальненнем атрымліваюць падарункі, незалежна да ўзросту.
Як вядома, эмацыянальны настрой адыгрывае вельмі важную ролю ў працэсе выздараўлення і паляпшае стан здароўя.
Удзел у акцыі – гэта крок да таго, каб зрабіць свет лепшым. А для дзіцяці, якое аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, гэта можа стаць сапраўдным праменьчыкам святла ў цёмным царстве хваробы.
Сапраўды, падобныя мерапрыемствы надоўга застаюцца ў памяці. Дзеці, як ніхто іншы, заўсёды шчырыя ў сваіх эмоцыях, таму бачыць іх шчаслівыя твары – сапраўднае шчасце для кожнага з нас.
Давайце разам рабіць добрыя справы!

Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны Чараўніком можа стаць кожны

 

Анастасія КІСЕЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о