Чаму Беларусь робіць стаўку на моладзь, тэхналогіі і інавацыі

0
92

Людміла ХІЛЬМАН, дырэктар ДУА “Гімназія г. Петрыкава”:
– Педагагічны калектыў нашай установы адукацыі дакладна ўсведамляе, што сучаснаму выпускніку ўжо недастаткова быць дасведчаным толькі ў пытаннях школьнай праграмы. Таму з пачатковай школы мы актыўна працуем над развіццём крытычнага мыслення нашых навучэнцаў, уцягваем іх у даследчую і творчую дзейнасць, прымаем самы актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, канферэнцыях і конкурсах. Нашы навучэнцы займаюцца дыстанцыйна ў ВНУ, тэхнапарку.
Растуць прафесійна і педагогі гімназіі: пастаянная самаадукацыя, разнастайныя курсы, набыццё другой вышэйшай адукацыі на базе той, што ўжо маецца – разам мы працуем на павышэнне канкурэнтаздольнасці нашых выпускнікоў, дбаючы пра інтэлектуальны патэнцыял краіны. Мы цвёрда перакананы, што будучыня за тэхналогіямі і інавацыямі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о