Чаго дабіваецца Літва, закрыўшы мяжу з Беларуссю?

0
271

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько лічыць, што закрыццё Літвой мяжы з Беларуссю стала для Польшчы своеасаблівай магчымасцю.
Так, адкрыццё Польшчай двух пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю можна разглядаць з розных пунктаў гледжання. Па-першае, гэта з’яўляецца важным крокам, які краіна робіць, думаючы найперш пра стварэнне спрыяльных умоў для сваіх жыхароў. Наша краіна вітае аднаўленне ранейшага рэжыму работы граніцы ў інтарэсах простых грамадзян і развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва.
Хочацца спадзявацца, што адкрыццё граніц можа стаць пачаткам новага этапу ў адносінах паміж Беларуссю і Польшчай, заснаваных на ўзаемаразуменні і супрацоўніцтве.
Па-другое, прынятае рашэнне Польшчай па адкрыцці сваіх пунктаў пропуску адбываецца тады, калі Літва закрыла мяжу. Гэта можа мець для Польшчы шэраг магчымасцей ва ўмацаванні ўласнай эканомікі і пераарыентацыі гандлёвых патокаў. Такія дзеянні могуць абцяжарваць дзейнасць літоўскіх кампаній, якія зай-маюцца трансгранічнай лагістыкай, і ставяць іх у нявыгаднае становішча ў параўнанні з польскімі канкурэнтамі. Што ў выніку можа прывесці да паслаблення іх пазіцый на рынку.
Беларусь заўсёды праводзіць міралюбівую добрасуседскую палітыку з многімі краінамі. Асаблівую ўвагу беларускія ўлады надаюць захаванню правоў і законных інтарэсаў усіх асоб, якія аказаліся ў сітуацыі закрыцця Літвой мяжы з Беларуссю.

Наша краіна імкнецца да таго, каб гэтая сітуацыя была вырашана шляхам узаемнай павагі і канструктыўнага падыходу. Мы ўсе жадаем жыць як суседзі, працаваць і развіваць нашы эканамічныя адносіны.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о