Лета не павінна стаць апошнім!

0
212

З мэтай прадухілення надзвычайных здарэнняў у час купання ў летні перыяд начальнік выратавальнай станцыі, інспектар сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС і карэспандэнт раённай газеты “Петрыкаўскія навіны” правялі чарговы рэйд па вадаёмах Петрыкаўскага раёна.

Вада памылак не даруе. Як адзначыў інспектар Петры-каўскага РАНС Сяргей Шамра, асноўнымі прычынамі гібелі людзей на водах па-ранейшаму з’яўляецца ўжыванне спіртных напояў, купанне ў забароненых месцах і грэбаванне правіламі бяспечных паводзінаў.
“Адпачынак не па правілах у чарговы раз абярнуўся вялікай трагедыяй на вадзе. У Гомельскай вобласці патанулі двое падлеткаў. Усё адбылося на невялікім возеры ў Жлобіне. Дзеці 14 і 15 гадоў праігнаравалі забарону на купанне ў вадаёме, не разлічылі свае сілы і загінулі. Трагедыя – жорсткі ўрок усім тым, хто яшчэ сумняваецца, плаваць у забароненых месцах ці не.
У сувязі з тым, што адбылося, чарговы раз нагадаю пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы паводзін падчас адпачынку каля вадаёмаў”, – адзначыў участковы інспектар.

Падчас рэйду па гарадскіх пляжах Сяргей Шамра падкрэсліў, што нельга купацца ў забароненых месцах. Таксама гэтага не варта рабіць ля стромкіх абрывістых берагоў з моцнай плынню, у забалочаных месцах, у штармавое надвор’е і падчас навальніцы. Небяспечна для жыцця ныраць у незнаёмых месцах, заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення.
Адпачываючым раздалі спецыяльныя буклеты з інфармацыяй пра алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пазаштатных сітуацый з нумарамі тэлефонаў выратавальных службаў.

Далей у час рэйду супрацоўнікі выйшлі на ваду для агляду берага ракі.
Калі хочацца адпачыць у прахалоднай рацэ ў спякоту, гэта варта рабіць на спецыяльна абсталяваных пляжах, дзе дзяжураць работнікі выратавальнай станцыі, менавіта яны штогод ратуюць дзясяткі жыццяў.

І яшчэ раз нагадваем, што купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах. У Петрыкаве гэта гарадскія пляжы № 1 і № 2, а таксама пляж у Капаткевічах.

Сумная статыстыка
У 2023 годзе ў Беларусі на вадзе загінула 339 чалавек, у тым ліку 21 непаўналетні. Годам раней лічбы былі наступныя: патанула 386 чалавек, з іх 25 дзяцей.
Паводле інфармацыі выратавальнікаў, большая частка загінуўшых знаходзілася ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, у тым ліку і двое непаўналетніх.
Акрамя таго, летась выратавалі 241 чалавек.

Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім! Лета не павінна стаць апошнім!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о