Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай стаў працягам шматгадовага курса на выбудоўванне адносін сяброўства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Да гэтага моманту кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў Кітай ужо чатырнаццаць разоў. Гэты візіт не стаў проста яшчэ адным у шэрагу сустрэч на вышэйшым узроўні, ужо адзін толькі статус – сустрэча ўпершыню прайшла дома ў кітайскага лідара, – падкрэсліў яго асаблівае месца ў гісторыі двухбаковых адносін нашых дзяржаў.
Ала Смаляк, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання ад Гомельскай вобласці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа аб супрацоўніцтве Беларусі і Кітая:
– Мінск і Пекін наладжваюць свае адносіны на найвышэйшым узаемным даверы і павазе, шчырым сяброўстве. Велізарны імпульс у развіцці партнёрства дзвюх краін надаюць добрыя асабістыя адносіны Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, агульнае імкненне ўмацоўваць стратэгічнае супрацоўніцтва.
Нягледзячы на тое, што нашы краіны падзяляюць тысячы кіламетраў, мы на многія пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі, светаўладкавання і светапарадку глядзім у адным напрамку, з адной пазіцыі. Нам зразумелыя і блізкія ключавыя каштоўнасці і жыццёвыя арыенціры адна адной.
Мы паспяхова рэалізуем узаемавыгадныя праекты ў эканамічнай сферы, штогод значна прырастаем па ўзроўні двухбаковага тавараабароту.
Паспяхова развіваецца партнёрства і на міжрэгіянальным узроўні. Так, напрыклад, за апошнюю пяцігодку тавараабарот Гомельскай вобласці з Кітаем вырас удвая. Актыўная дынаміка ўзаемных паставак адзначаецца і сёлета.
Нямала прыкладаў паспяховага ўзаемадзеяння ёсць у інвестыцыйнай сферы, у гуманітарным, спартыўным, адукацыйным, культурным і многіх іншых напрамках.
Перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і прасоўвання шматбаковых ініцыятыў – тэма дыялога лідараў дзвюх краін і ў час цяперашняга візіту беларускага лідара ў Кітай. У нас агульны курс – на карысць нашых краін і народаў.
Галіна КАЗАК,
па матэрыялах тэлеграм-канала Савета Рэспублікі.
Оставить комментарий