Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні

0
190

Сёння намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька сустрэлася з калектывам УЗ “Петрыкаўская цэнтральная раённая бальніца”.
Тэма размовы – Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні.
Пад час сустрэчы з медыцынскімі работнікамі размова ішла пра нашу краіну, якая прайшла найскладанейшы шлях ад аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенныя гады да заваявання космасу і атрымання статусу ядзернай дзяржавы.
– Імкненне да стварэння з’яўляецца аб’яднаўчым пачаткам для беларусаў. Суверэнная Беларусь не адкінула дасягненні савецкага часу. Наадварот, захаваўшы прынцыпы справядлівага жыццяўладкавання, мы прымножылі ўсё лепшае, што было створана нашымі папярэднікамі, – адзначыла Наталля Мікалаеўна.
Прадстаўнік улады адзначыла: сёння мы можам гаварыць аб планамерным развіцці ў Беларусі ўсіх галін навукі, адукацыі, аховы здароўя і народнай гаспадаркі, што забяспечвае сацыяльна-гуманітарную бяспеку нашага грамадства і дае магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню. У нас ёсць унікальная магчымасць жыць у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця, унутраную і знешнюю палітыку. Гэтым трэба ганарыцца і варта шанаваць, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама.
У канцы сустрэчы ў медыкаў была магчымасць задаць пытанні прадстаўніку улады.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о