У перыяд з 7 па 11 кастрычніка органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Беларусі будзе праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Арсенал”, накіраванае на папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у галіне абароту зброі.

Праваахоўнікі нагадваюць, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў заканадаўствам вызначана адказнасць па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса. Незаконны выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі (акрамя паляўнічай агнястрэльнай зброі), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), выбуховых рэчываў, перадача ў валоданне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброі (акрамя састаўных частак і кампанентаў паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі), або незаконны выраб ці збыт асноўных частак выбуховых прыстасаванняў – караюцца выпраўленчымі работамі тэрмінам да двух гадоў ці арыштам да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваліся, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па нумарах тэлефонаў “гарачай лініі” РАУС – 5-32-49, 5-29-65, 8-029-606-22-46, 8-029-608-50-02 і 102 вы можаце паведаміць пра зброю, якая захоўваецца незаконна, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх рэчаў.

Віталій МАРКЕВІЧ,
начальнік РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о