Са справаздачай пра вынікі наведвання мабільнай групай прадпрыемстваў раёна і вывучэння на месцы пытання ўтрымання ў належным стане ведамасных аб’ектаў і тэрыторый,а таксама насычанасці гандлёвых кропак таварамі выступіў Мікалай Семяніцкі.

Кіраўніцтва РАНС і РАУС праінфармавала прысутных па аператыўнай абстаноўцы ў раёне. Кіраўнікам сельвыканкамаў і суб’ектам прафілактыкі дадзена даручэнне актывізаваць работу па абследаванні ўразлівай катэгорыі грамадзян на прадмет пажарнай небяспекі.

Заслухана справаздача намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Ходзька па выніках работы ўстаноў сацыяльнай сферы ў справаздачным перыядзе. З інфармацыяй выступілі намеснік галоўнага ўрача Петрыкаўскай ЦРБ і галоўны санітарны ўрач.

Традыцыйна нададзена ўвага стану спраў у аграрным сектары. Даручэнне — завяршыць уборку кукурузы на зерне, актыўна працаваць па падняццю зябліва, з улікам паніжэння тэмпературы надаць пільную ўвагу сферы жывёлагадоўлі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о