У час наведвання аграгарадка Ляскавічы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, знаёмячыся з гатовай прадукцыяй дрэваапрацоўчага цэха «Ляскавічы» ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі», даў даручэнне актыўней прасоўваць драўляныя домакамплекты.

Нагадаем, Міністэрства лясной гаспадаркі запусціла праект па вяртанні моды на драўлянае домабудаўніцтва і прапануе на гандлёвых пляцоўках, якія пачалі сваю работу ва ўсіх буйных лясгасах краіны, зрубы дамоў, бань, альтанак, садовую мэблю і нават малыя архітэктурныя формы па даступным кошце.

Вяртаючыся да даручэння Кіраўніка дзяржавы, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў наведаў цэх дрэваапрацоўкі Петрыкаўскага лясгаса, дзе на сённяшні дзень вырабляецца домакамплект для заказчыка з Чачэрска.

Кіраўнік раёна пацікавіўся ў дырэктара лясгаса Івана Торчыка пра запатрабаванасць дадзенай тэмы для прадпрыемства.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о